Placeholder text

Respublika hluchich

Product Image: Respublika hluchich

Respublika hluchich

0 - Default Title
Description
Калі ў 2019 годзе выйшла "Рэспубліка глухіх" (Deaf Republic), яна імгненна заваявала сэрцы шматлікага чытацтва і штурмам узяла рэйтынгі і шматлікія ўзнагароды па ўсім свеце. У той год яе залічылі ў спісы кніг году The Washington Post, New York Times Book Review, Times Literary Supplement, Financial Times, The Guardian, Irish Times, Амерыканская бібліятэчная асацыяцыя і інш. А BBC залічыла І. Камінскага ў лік "12 артыстаў, якія змянілі свет" у тым годзе. Дзеянне “Рэспублікі глухіх” разгортваецца ў перыяд палітычнай смуты на адной акупаванай тэрыторыі. Хаця месца і час дакладна не вызначаны, здаецца, што ў тых жудасных падзеях мы пазнаём сваю эпоху і сваю краіну. Ашаламляльная вершаваная прыпавесць, якая па форме нагадвае драматычны твор, адкрываецца сцэнай забойства акупантамі глухога хлопчыка Пеці. Стрэл, які падштурхоўвае жыхароў да пратэсту, — апошні пачуты імі гук. Горад глухне, і ў гэтай цішы мова жэстаў робіцца мовай іх маўклівага супраціву. Кніга расказвае гісторыі прыватнага жыцця гараджан ва ўмовах публічнага гвалту: пары маладажонаў, Соні і Альфонса, якія чакаюць дзіця; адважнай Мамулі Галі, якая распачынае бунт у сваім лялечным тэатры; Галіных лялечніц, што ўдзень таемна вучаць жыхароў мове жэстаў, а ўначы завабліваюць салдат па адным і забіваюць за тэатральнай заслонай. Адначасова гісторыя кахання, элегія і палітычны памфлет, “Рэспубліка глухіх” гучыць як перасцярога і ставіць пад пытанне наша калектыўнае маўчанне перад абліччам жорсткасці і гвалту. “Глухія не вераць у цішыню. Цішыню прыдумалі тыя, хто чуе”. Ілля Камінскі нарадзіўся ў Адэсе, цяпер амерыканскі грамадзянін. Ён выдаў усяго два паэтычных зборнікі (“Dancing in Odessa” і "Deaf Republic") , але яго часта называюць адным з найбольш важных пісьменнікаў свайго пакалення. У ЗША І. Камінскі таксама вядомы сваёй актыўнай працай на карысьць перакладу замежнай літаратуры. Яго творы перакладзены больш як на дваццаць моваў.
Product details
Binding:
Paperback
Number of Pages:
79
Publication Date:
2023-08-08
Publisher:
Skaryna Press
Languages:
Published: Belarusian, Original: English
ISBN10:
1915601215
Minimum Reading Age:
0
Maximum Reading Age:
100
Currently sold out