{"product_id":"ilya-kaminsky-respublika-hluchich-9781915601216","title":"Respublika hluchich","description":"Калі ў 2019 годзе выйшла \"Рэспубліка глухіх\" (Deaf Republic), яна імгненна заваявала сэрцы шматлікага чытацтва і штурмам узяла рэйтынгі і шматлікія ўзнагароды па ўсім свеце. У той год яе залічылі ў спісы кніг году The Washington Post, New York Times Book Review, Times Literary Supplement, Financial Times, The Guardian, Irish Times, Амерыканская бібліятэчная асацыяцыя і інш. А BBC залічыла І. Камінскага ў лік \"12 артыстаў, якія змянілі свет\" у тым годзе. Дзеянне “Рэспублікі глухіх” разгортваецца ў перыяд палітычнай смуты на адной акупаванай тэрыторыі. Хаця месца і час дакладна не вызначаны, здаецца, што ў тых жудасных падзеях мы пазнаём сваю эпоху і сваю краіну. Ашаламляльная вершаваная прыпавесць, якая па форме нагадвае драматычны твор, адкрываецца сцэнай забойства акупантамі глухога хлопчыка Пеці. Стрэл, які падштурхоўвае жыхароў да пратэсту, — апошні пачуты імі гук. Горад глухне, і ў гэтай цішы мова жэстаў робіцца мовай іх маўклівага супраціву. Кніга расказвае гісторыі прыватнага жыцця гараджан ва ўмовах публічнага гвалту: пары маладажонаў, Соні і Альфонса, якія чакаюць дзіця; адважнай Мамулі Галі, якая распачынае бунт у сваім лялечным тэатры; Галіных лялечніц, што ўдзень таемна вучаць жыхароў мове жэстаў, а ўначы завабліваюць салдат па адным і забіваюць за тэатральнай заслонай. Адначасова гісторыя кахання, элегія і палітычны памфлет, “Рэспубліка глухіх” гучыць як перасцярога і ставіць пад пытанне наша калектыўнае маўчанне перад абліччам жорсткасці і гвалту. “Глухія не вераць у цішыню. Цішыню прыдумалі тыя, хто чуе”. Ілля Камінскі нарадзіўся ў Адэсе, цяпер амерыканскі грамадзянін. Ён выдаў усяго два паэтычных зборнікі (“Dancing in Odessa” і \"Deaf Republic\") , але яго часта называюць адным з найбольш важных пісьменнікаў свайго пакалення. У ЗША І. Камінскі таксама вядомы сваёй актыўнай працай на карысьць перакладу замежнай літаратуры. Яго творы перакладзены больш як на дваццаць моваў.","brand":"Skaryna Press","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":53694456496470,"sku":null,"price":0.0,"currency_code":"EUR","in_stock":false}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0925\/5829\/5382\/files\/product_image_9781915601216_1_0ef67737-281e-44d0-8358-de7538ae6aea.jpg?v=1778860789","url":"https:\/\/www.momoxbooks.com\/products\/ilya-kaminsky-respublika-hluchich-9781915601216","provider":"momoxbooks","version":"1.0","type":"link"}