{"product_id":"ian-mechyslau-supron-zalatoe-zerne-kazki-9788368016178","title":"Залатое зерне. Казкі","description":"\u003ci\u003eЗборнік казак, які вы трымаеце ў руках, — гэта легенды і павер’і, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне ў маёй сям’і. Гісторыі, пачутыя ў маленстве ад вясковых бабуль і дзядуль, натхнілі мяне на напісанне гэтай кнігі. \u003cbr\u003e\u003cbr\u003e Беларуская вёска — сапраўдны рэлікт старадаўніх уяўленняў і звычак нашых продкаў. Магчыма, сёння гэта здаецца дзіўным, але нават у самым канцы ХХ стагоддзя сярод вясковых людзей на Лідчыне існавала (і працягвае існаваць!) шмат забабонаў і вераванняў, якія сваімі каранямі сягаюць у дахрысціянскія часы. Напрыклад, мая бабуля Юзэфа была ўпэўнена ў тым, што яе суседка па хутары наводзіць чары і крадзе ў кароў малако. А бабуля Галя пераконвала, што рапуха, якая забралася ў хату, — праяўленне нячыстай сілы, і каб адвесці няшчасце, трэба яе спаліць у печцы. \u003cbr\u003e\u003cbr\u003e Усе гэтыя гісторыі я не забыў і пераказаў сваім чытачам.\u003c\/i\u003e \u003cbr\u003e\u003cbr\u003e З прадмовы Аўтара","brand":"Gutenberg Publisher","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":53804605833558,"sku":null,"price":0.0,"currency_code":"EUR","in_stock":false}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0925\/5829\/5382\/files\/product_image_9788368016178_1.jpg?v=1781812827","url":"https:\/\/www.momoxbooks.com\/products\/ian-mechyslau-supron-zalatoe-zerne-kazki-9788368016178","provider":"momoxbooks","version":"1.0","type":"link"}