{"product_id":"goritz-matthias-parker-raman-9781915601681","title":"Паркер: раман","description":"У Паркера застаўся толькі тыдзень \u2028Яго сябра, дасведчаны гулец на палітычнай сцэне Германіі, запрасіў яго стаць медыя-кансультантам і аўтарам прамоў для перспектыўнага маладога палітыка. Паркер прагне перамогі, яму патрэбны кантракт і грошы. Але больш за ўсё яму патрэбны новы пачатак. Кніга Паркера пра коўчынг стала бестселлерам і прынесла яму сусветную рэпутацыю генія рыторыкі. Ён нават быў запрошаны паўдзельнічаць у прэзідэнцкай выбарчай кампаніі Абамы. Але з таго часу мінула багата гадоў, і цяпер ён перажывае свой пераломны момант. Так выглядае, што ён ніколі па-сапраўднаму не здолеў спыніцца і перавесці дыханне з таго моманту, як студэнтам з’ехаў у ЗША. Паркер — працоўны качэўнік з глабальнымі сувязямі — заўсёды гатовы кінуць усё і з’ехаць, калі нехта становіцца да яго занадта блізкі. Таму апошняя дзяўчына яго і кінула. Цяпер ён зноў у Германіі. А цяпер Анэлі Шнайдэр, амбіцыйная і загартаваная памочніца яго новага кліента, кідае яму штораз новыя выклікі. Раман Маціяса Гёрыца – гэта захапляльная гісторыя інтрыг, улады і кахання, якая даследуе непераадольную спакусу поспеху і ягонага кошту.","brand":"Skaryna Press","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":53727831097686,"sku":null,"price":0.0,"currency_code":"EUR","in_stock":false}],"url":"https:\/\/www.momoxbooks.com\/products\/goritz-matthias-parker-raman-9781915601681","provider":"momoxbooks","version":"1.0","type":"link"}