{"product_id":"filipenko-sasha-byly-syn-9788368016109","title":"Былы сын","description":"Самы першы раман пісьменніка — «\u003cb\u003eБылы сын\u003c\/b\u003e» — расказвае пра юнака, які пацярпеў у страшнай цісканіне на Нямізе і 10 гадоў праляжаў у коме. Ім апекавалася бабуля, якая, у сваю чаргу, старалася бачыць свет вачыма ўнука, каб усё яму распавесці, калі той ачуняе. Яна расказвае, а чытач узгадвае тое, што беларусы перажылі за гэты час: усё адно як цэлая краіна праляжала ў коме, бо не было нейкага імпульсу, які б прымусіў гэтае жывое цела ўстаць і нешта для сябе зрабіць. І наступствы гэтага ляжання даганяюць, нават калі ажываеш і з’яўляецца надзея. \u003cbr\u003e\u003cbr\u003e \u003cb\u003eСаша Філіпенка\u003c\/b\u003e (нар. у 1984) — беларус з каласальным журналісцкім досведам. Ён публікуецца ў прэсе сусветнага ўзроўню і актыўна бароніць здаровы сэнс і чалавечнасць. \u003cbr\u003e\u003cbr\u003e Раманы Сашы Філіпенкі перакладзеныя на французскую, нямецкую, чэшскую, венгерскую, польскую, італьянскую, англійскую, харвацкую, галандскую, іспанскую, японскую, шведскую, славацкую, тайскую, турэцкую мовы (і ў найбліжэйшых планах – карэйская). Яны напісаны па-руску, аднак сёлета былі пераствораныя па-беларуску.","brand":"Gutenberg Publisher","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":53736498692438,"sku":null,"price":0.0,"currency_code":"EUR","in_stock":false}],"url":"https:\/\/www.momoxbooks.com\/products\/filipenko-sasha-byly-syn-9788368016109","provider":"momoxbooks","version":"1.0","type":"link"}